Анекдоты на Новы год па-беларуску №2

анекдоты па-беларуску, анекдоты на беларускай мове, жарты беларускія

PALATNO вяртаецца пад Новы год з дзедаўскімі анекдотамі! Трымайце вашы жываты!

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Анекдоты на Новы год па-беларуску

* * *

Пытаюцца ў беларуса:

— Што галоўнае ты хочаш пад елку на Новы год?

— Я? Каб усё нарэшце было як трэба!

— А дакладней?

— Каб я жыў, як чалавек, працаваў, як чалавек, і адпачываў, як чалавек…

— А цяпер што?

— Цяпер жыву, як магу, працую, як умею, і адпачываю, як атрымаецца.

* * *

На кірмашы ўзімку беларус пытаецца ў прадаўца ялінак:

— Скажыце, колькі каштуе гэтая елка?

— 50 рублёў.

— А зніжка будзе?

— А вы за што змагаецеся: за эканомію ці за экалогію?

— За тое, каб яна прастаяла да Новага года!

* * *

Напярэдадні Новага года беларускія чыноўнікі на нарадзе:

— Таварышы, што напішам у святочным віншаванні наша лідара?

— Напішам, што 2024 год быў годам стабільнасці!

— Але ж усё змянілася: цэны, заробкі, курсы валют…

— Затое стабільна не ў наш бок!

* * *

Мы на Новы год высветлілі практычным шляхам, што замест пакупкі і запуску феерверку за 100 рублёў, трэба проста спаліць сторублёвую купюру. Эмоцый і ўражанняў гэта таксама пакідае масу, а з пункту гледжання пажарнай бяспекі будзе ў разы бяспечней.

* * *

Фразу «не чапай, гэта на Новы год» зараз даводзіцца казаць самому сабе, калі глядзіш не ў халадзільнік, а на рахунак карткі.

* * *

Беларусы загадваюць жаданні на Новы год: «Дзед Мароз, калі ласка, зрабі так, каб у нас была нармальная эканоміка, свабодныя выбары і высокія заробкі!». Дзед Мароз: «Ха-ха-ха! Ну вы, беларусы, як заўсёды — з гумарам!»

* * *

— Чаму беларусы не запускалі феерверкі на Новы год?

— Каб іх не палічылі за пратэстоўцаў з «кактэйлямі Молатава».

* * *

Дзед Мароз завітаў у Беларусь і пачаў раздаваць падарункі. На наступны дзень яго затрымалі за «несанкцыянаваную дабрачыннасць» і вывезлі на «суткі».

* * *

Беларусы на навагоднім карнавале:

— Хто ў цябе касцюм?

— Я Дзед Мароз!

— А ў цябе?

— Снягурка! —

— А ты?

— Скручаны грамадзянін у аўтазаку.

* * *

— Як беларусы віншуюць адзін аднаго на Новы год?

— «Шчасця, здароўя, і каб у наступным годзе нас не пазбавілі таго, што яшчэ засталося!»

Вярнуцца ўгару