
0
Падзяліліся
PALATNO загадвае летнія загадкі!
А ДЗЕ АДКАЗЫ?
Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.
Летнія загадкі
- Стаіць дуб-старадуб, на тым дубе-старадубе сядзіць птушка-вяртушка, ніхто яе не дастане: ані цар, ані царыца.Неба і сонца
- Без агню гарыць, без ног ідзе, а без крылаў ляціць.Сонца, дождж, туча
- Века новае, а дзяжа старая.Возера
- Чыстае, харошае, цэлае лета цвіце, а насення няма.Вада крынічная ці крыніца
- Зароў вол на сто гор, на сто печак, на сто рэчак.Гром
- Бегла ліска каля лесу блізка, ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі.Маланка
- Тонкі, доўгі, а ўпадзе — з травы не відаць.Дождж
- Ехала пані ўначы, пагубляла ключы, месяц бачыў, сонца ўкрала.Раса
- Па саломе йдзе — не трашчыць, па вадзе йдзе — не тоне.Цень
- Стаіць дзед пры дарозе на адной нозе.Грыб
- Не агонь, а не схопіш — абпалішся.Крапіва
- Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала.Пшаніца
А можна яшчэ больш загадак?
Вядома!
Загадкі пра вясну: ад лёгкіх да цяжкіх
Восеньскія загадкі з адгадкамі: пра школу, надвор’е і жывёл
Загадкі па-беларуску пра вясну з адгадкамі: паспей загадаць!