
PALATNO загадвае загадкі пра восень, якая вось-вось пагрукаецца ў дзверы.
Змест
Пра тое, што мы восенню будзем бачыць рэдка
Кругленька, бяленька ўсяму свету міленька.
Маленька, залаценька ўсё поле асвеціць.
Маленькае, гарачанькае ўсё навокал асвеціць.
Вышэй аблакоў чырвоная птушка лятае.
Ні стучыць, ні гручыць — у ваконца глядзіць.
Вышэй лесу, краша пламя.
Вісіць сіта круглавіта, залатое, навітое.
Бяжыць ліска каля лесу блізка: ні следу даць, ні яе дагнаць.
АДГАДКА ТУТ!СонцаІх многа ў Беларусі
Ні мора, ні зямля, караблі не плаваюць, бо нельга.
Па мне паўгода ходзяць, паўгода ездзяць.
Баран бяжыць, а на ім воўна дрыжыць.
АДГАДКА ТУТ!БалотаГэтага нам восенню не пазбегнуць
Ляціць без крылаў.
Ляціць, а не птушка, вые, а не звер.
Без рук, без ног дзверы адчыняе.
Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе.
Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае.
Без ног бяжыць, без рук грукоча.
АДГАДКА ТУТ!ВецерГалоўны сімвал восені
Высокі і тонкі, а з травы не відаць.
Тонкі, доўгі, а ўпадзе — з травы не відаць.
Як я ляцеў, то зіхацеў, а як упаў, то чорны стаў.
Ляцеў цыбач праз сенажаць, як паў, то і не відаць.
Доўгі даўгач упадзе ў балота, яго не знаць.
Чакаем і просім усе, а прыйдзе — усе хаваемся.
Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць, а як толькі з’яўлюся, хавацца пачынаюць.
АДГАДКА ТУТ!Дождж