Азадак, геніталіі і фалічны культ. Што нашы продкі бачылі ў тым, што ніжэй за пояс?

геніталіі міфалогія, азадак міфалогія, фалічны культ міфалогія, беларуская міфалогія, традыцыйная культура беларусаў

Што такое чалавечае цела для нашых продкаў, людзей традыцыйнай беларускай культуры? Раней беларусы верылі, што з дапамогай некаторых частак цела можна адправіць кагосьці ў пекла, спыніць рост дзіцяці і нават атрымаць цэлы агарод агуркоў.

PALATNO — пра азадак, жаночыя геніталіі і фалічны культ.

Азадак

У беларускай народнай свядомасці азадак быў не проста часткай цела. Азадак лічыўся процілегласцю твару, які асацыюецца з адкрытасцю, чысцінёй, бачнасцю. А вось азадак быў чымсьці цёмным і нават небяспечным.

Цікава, што сярэднявечныя інквізіцыі шукалі меткі д’ябла менавіта на азадку, а яшчэ лічылася, што чараўніцы цалавалі Люцыфера ў азадак.

У даўнейшыя часы продкі беларусаў лічылі, што паказваць аголены азадак не азначала абразу. Гэта быў такі своеасаблівы магічны акт — так перадавалі праклён. Напрыклад, да суседава поля садзіліся голым азадкам, каб у яго не ўрадзіўся ўраджай.

Выраз «ідзі ў зад» першапачаткова мог мець іншы сэнс — спасылку на той свет, пекла.

беларуская міфалогія, беларуская культура, міфы беларусаў, этнаграфія беларусаў
Выява створаная штучным інтэлектам.

Азадак часам мог звязвацца са смерцю і пераходам у іншы свет. Але найбольш цікавы іншы момант: азадак мог быць абярэгам ад злых сіл:

  • Калі чулі голас нячысціка, то рэкамендавалася прамовіць «пацалуй мяне ў зад»;
  • Калі чорт пераносіў скарб, то трэба было выставіць голы азадак, каб ён пакінуў скарб.

З часам азадак страціў такі сэнс. Яго агаленне перастала ўспрымацца як рытуальны акт, таму цяпер аголены азадак ўспрымаецца як жарт ці, хутчэй за ўсё, абраза.

Жаночыя геніталіі

У традыцыйнай беларускай культуры жаночыя геніталіі лічыліся пачаткам усяго жывога, першакрыніцай.

Жаночыя геніталіі былі часткай народна-медыцынскіх рытуалаў: маці пераступала праз хворае дзіця, пераносіла праз спадніцу і выцірала яму твар падолам спадніцы.

Дэманстрацыя геніталій у абрадах магла стымуляваць урадлівасць і абараняць ад злога ўплыву.

Разам з гэтым жаночыя геніталіі маглі мець патэнцыял цёмнай сілы. Калі жанчына «прысвеціць» над дзіцём, то яно можа не расці ў далейшым. Дэфларацыя ўспрымалася як адкрыццё хтанічнага шляху да продкаў, таму важна было, каб нявеста была цнатлівай.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

Ад збіральніка фальклору да філосафа. Расказваем пра Уладзіслава Вярыгу

«Тарасу на Парнасе» — 140 гадоў. Асноўнае, што трэба ведаць пра класічны твор беларускай літаратуры

Што такое Спас? Колькі іх усяго? Капаемся ў таямніцах свята


уяўленні беларусаў пра фалічны культ, фалічны культ беларусаў, сексуальнасць і міфалогія беларусаў
Выява створаная штучным інтэлектам.

Продкі беларусаў называлі жаночыя геніталіі з выкарыстаннем розных метафар — усяго, што мае адтуліну, круг, паглыбленне (спадніца, фартух, ступа, гаршчок, хамут). Напрыклад, у вясельных абрадах ёсць «развязванне фартуха», а нецнатлівай нявесце надзявалі хамут.

Фалічны культ

У традыцыйнай культуры беларусаў фалас быў не толькі фізіялагічным органам, а сімвалам космасу, плённасці і самога жыцця. Фалічны культ можна прасачыць у розных беларускіх абрадах — ад Калядаў да Купалля, вяселлях і хрэсьбінаў.

У беларускай традыцыі фалічны культ захоўваўся ў прадметнай і духоўнай культуры. Гэта бачна праз падзел працы: існаваў падзел на «мужчынскія» і «жаночыя» прылады працы, дзе фалічныя формы замацоўвалі значэнне актыўнага пачатку.

геніталіі міфалогія, азадак міфалогія, фалічны культ міфалогія, беларуская міфалогія, традыцыйная культура беларусаў
Выява створаная штучным інтэлектам.

У беларускім фальклоры фалічны культ мае мноства ўвасабленняў: дудка, елка, заяц, мядзведзь, певень, каваль, таўкач, чаўнок.

Нават некалькі дзесяцігоддзяў таму, у савецкай Беларусі, гэтыя ўяўленні былі «жывымі». У 1980-х гадах на Крупшчыне запісалі такую замову: «Колькі на свеце х…коў, каб столькі было гуркоў».

Вярнуцца ўгару