0
Падзяліліся
PALATNO успамінае, хто памёр у 2024 годзе.
Артысты і людзі культуры
- 1 студзеня памерла майстрыха аўтарскай лялькі Ірына Ражко. Яна была выкладчыцай, удзельнічала ў шматлікіх выставах, яе лялькі знаходзіцца ў калекцыянераў многіх краін.
- 4 студзеня памёр пісьменнік і краязнаўца Яўген Гучок. Гучок нарадзіўся ў Слуцку ў 1940 годзе. Удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». Першыя вершы Гучка былі надрукаваныя яшчэ ў 1959 годзе.
- 15 студзеня памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок. Парфянок нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінск. Пачаў друкавацца ў 1981 годзе.
- 21 студзеня памёр паэт Міхаіл Ганчароў.
- 24 студзеня памёр архітэктар Яраслаў Ліневіч ва ўзросце 92 гадоў.
- 29 студзеня стала вядома, што загінуў на пажары музыка полацкага гурту «Мясцовы час» Валерый Драко.
- 7 лютага памерла артыстка Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі Алена Сафронава. Сафронавай быў 71 год.
- 12 лютага памёр маладзечанскі настаўнік і паэт Лявон Цімохін.
- 20 лютага памёр сцэнарыст Канстанцін Вераб’ёў.
- 2 сакавіка памёр скульптар Ігар Голубеў.
- 4 сакавіка памёр акцёр Дзмітрый Малашчыцкі. Яму было 45 гадоў.
- 8 сакавіка памёр балетмэйстар Веніямін Захараў. Яму было 55 гадоў.
- 15 сакавіка памёр графік і дызайнер Усевалад Свентахоўскі. Яму было 58 гадоў.
- 5 красавіка памёр пісьменнік Мікола Маляўка. Яму было 82 гады.
- 14 красавіка памёр мастак Мікола Крукаў. Яму было 64 гады.
- 22 красавіка памёр спевак і артыст тэатру Лявон Габрусёнак. Яму было 69 гадоў.
- 24 красавіка памёр пісьменнік Алесь Клышка. Клышка таксама быў кандыдатам тэхнічных навук і вынаходнікам, меў 13 патэнтаў на вынаходніцтва ў галіне экалагічна чыстых тэхналогій і аховы навакольнага асяроддзя. Яму было 76 гадоў.
- 25 красавіка памёр архітэктар, рэстаратар і краязнаўца Мікалай Уласюк. Яму было 65 гадоў.
- 6 мая памёр баранавіцкі музыка і кампазітар Юрый Вальмус. Яму было 52 гады.
- 7 мая памёр мастак і музыка Васіль Пачыцкі. Яму было 57 гадоў.
- 20 чэрвеня памёр кампазітар, удзельнік «Сяброў» Мікалай Сацура. Яму было 72 гады.
- 1 ліпеня памёр мастак Леанід Дзягілеў. Яму было 83 гады.
- 1 ліпеня памёр валожынскі краязнаўца Павел Арлоўскі. Яму быў 31 год.
- 15 ліпеня памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін. Яму было 76 гадоў.
- 15 ліпеня памёр мастак Валерый Чайка. Ён быў знакаміты тым, што афармляў мінскае метро. Яму было 73 гады.
- 16 ліпеня памёр вядомы беларускі дыджэй Ігар Гіпс.
- 10 жніўня памёр пінскі краязнаўца Эдуард Злобін. Яму было 52 гады.
- 31 жніўня памёр акцёр Георгій Маляўскі. Доўгія гады працаваў у Купалаўскім тэатры, пакінуў трупу ў 2020 годзе. Маляўскаму было 77 гадоў.
- 9 верасня памёр беларускі рэпер Ягор Марозаў, якога ведалі пад псеўданімам Эміа Афішл. Яму было 34 гады.
- 17 верасня памёр карыкатурыст Алег Папоў. Папоў працаваў у часопісах «Вожык», «Народнай газеце». Яму было 69 гадоў.
- 23 верасня памёр беларускі панк-рокер Віктар Жаркевіч. Жаркевічу быў 51 год.
- 30 верасня памёр мінскі фотамастак Аляксей Труфанаў. Ён быў адным са стваральнікаў і ўдзельнікаў творчай суполкі META.
- 8 кастрычніка памёр мастак і скульптар Уладзімір Церабун. Яму было 77 гадоў.
- 18 кастрычніка памёр мастак Віктар Лук’янаў. Яму было 84 гады.
- 20 кастрычніка памёр паэт Мікола Трафімчук. Яму было 74 гады.
- 26 кастрычніка памёр кампазітар і харавы дырыжор Алег Елісеенкаў. Яму было 66 гадоў.
- 28 кастрычніка памёр харэограф і стваральнік Народнага ансамблю танца «Вянок» Мікалай Окаракаў. Яму было 78 гадоў.
- 1 лістапада памёр паэт і кампазітар Алег Жукаў. Яму было 87 гадоў.
- 24 лістапада памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў. Яму было 74 гады.
Журналісты
- 25 лютага памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Аляксандровіч. З другой паловы 2023 года знаходзіўся ў вымушанай эміграцыі. Яму было 49 гадоў.
- 1 ліпеня памёр журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.
- 6 ліпеня памёр журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі. Ён нарадзіўся ў Бабруйску ў 1958 годзе, працаваў у шматлікіх выданнях.
- 5 лістапада памёр журналіст Вадзім Доўнар. Яму было 48 гадоў, апошнія гады цяжка хварэў.
- 5 снежня ў Барысаве памёр журналіст Алесь Мікалайчанка. Яму было 79 гадоў.
Палітзняволеныя
- 9 студзеня ў турме памёр палітвязень Вадзім Храсько. Храсько асудзілі за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці ў красавіку 2023 года. Афіцыйнай прычынай смерці сілавікі назвалі пнеўманію.
- 20 лютага ў турме памёр палітвязень Ігар Леднік. Яму было 63 гады. Ледніка затрымалі ўвесну 2022 года і асудзілі за паклёп на Лукашэнку.
- 26 сакавіка памёр былы палітзняволены Уладзімір Сяргееў. Сяргееў далучыўся да дэмакратычнага руху ў 2006 годзе. Яму было 37 гадоў.
- 10 красавіка ў следчым ізалятары Брэста памёр Аляксандр Кулініч. Яго затрымалі ў пачатку 2024-га па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі. Сцвярджаецца, што ў Кулініча былі праблемы з сэрцам. Яго пахавалі ў родным Маладзечне.
- 28 ліпеня памёр былы палітвязень Генадзь Боршч. Падчас смерці адбываў пакаранне на дамашняй «хіміі». Яму было 65 гадоў.
- 11 кастрычніка ў калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Летам яго асудзілі да 12 гадоў турмы за «шпіянаж». У калоніі ён прабыў не больш за месяц. Яму было 22 гады.
Навукоўцы
- 11 студзеня памёр былы галоўны доктар Гродзенскай абласной бальніцы Святаслаў Савіцкі. Ён быў аўтарам дзясяткаў навуковых артыкулаў, пісаў манаграфіі, быў аўтарам аднаго вынаходніцтва. Доктару было 60 гадоў.
- 12 красавіка памёр навуковец Уладзімір Кульчыцкі. Кульчыцкі быў даследчыкам у галіне эксперыментальнай і клінічнай нейрафізіялогіі, акадэмікам, доктарам медыцынскіх навук, загадчыкам цэнтра мозгу ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі. Яму было 76 гадоў.
- 2 мая памёр доктар медыцынскіх навук Анатоль Маўрычаў. Маўрычаў быў аўтарам больш за 300 навуковых прац, 4 манаграфій. Яму было 75 гадоў.
- 10 чэрвеня ў Бабруйску загінуў доктар-анколаг Сяргей Нікіцін. Яму было 52 гады.
- 12 чэрвеня памёр беларускі псіхолаг і выкладчык Аляксандр Прудзіла. Прудзіла з’яўляецца аўтарам 52 навуковых прац, ён займаўся пытаннямі псіхалогіі працы і этнапсіхалогіі. Яму было 67 гадоў.
- 14 кастрычніка памёр доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай. Даследаваў гісторыю нацыянальных меншасцяў Беларусі. Яму было 73 гады.
- 19 кастрычніка памёр мовазнаўца Генадзь Цыхун. Яму было 87 гадоў.
- 28 кастрычніка памёр гісторык Фёдар Чарняўскі. Ён займаўся даследаваннямі шляхецкай генеалогіі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Яму было 84 гады.
- 3 лістапада памёр доктар філалагічных навук і пісьменнік Уладзімір Гніламёдаў. Яму было 86 гадоў.
- 8 лістапада памёр літаратуразнаўца Іван Чарот. Яму было 72 гады.
- 16 лістапада памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ерамец нарадзіўся ў Пінску, пасля пераехаў у Германію. Працаваў у галіне фізікі высокіх ціскаў і звышправоднасці. Яму 74 гады.
- 4 лістапада памёр доктар біялагічных навук Віктар Парфёнаў. Яму было 90 гадоў.
Святары
- 21 лютага памёр ксёндз Ян Гавэцкі. Яму было 63 гады. У апошні час Гавэцкі быў адміністратарам парафіі Маці Божай Шкаплернай у Прывалках.
- 22 мая памёр ксёндз Рышард Якубец з Мастоўскага раёна. Яму было 63 гады.
- 10 жніўня памёр ксёндз з Мядзельшчыны Уладзіслаў Шышла. Яму было 57 гадоў.
- 25 верасня памёр ксёндз Рышард Пэрчак з Лідчыны. Яму было 64 гады.
- 25 верасня памёр першы муфтый Беларусі Ісмаіл Аляксандровіч. Яму было 95 гадоў.
- 1 лістапада памёр ксёндз з Астраўца Андрэй Горбач. Яму было 50 гадоў.
Палітыкі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, актывісты
- 10 студзеня памёр грамадскі дзеяч Кастусь Верабей. Верабей нарадзіўся ў 1931 годзе ў Баранавіцкім раёне. Пасля Другой сусветнай вайны выехаў разам з бацькамі ў Германію, потым і ў ЗША.
- 19 студзеня памёр адзін з дзеячаў Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Еўдакімчык. Пасля 2020 года яго неаднаразова затрымлівалі сілавікі. Памёр пасля працяглай хваробы ў 68 гадоў.
- 28 студзеня памёр былы дэпутат Вярхоўнага савета Мікалай Аксаміт. Ён удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. У 1995 годзе ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму, які меў на мэце скасаваць статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, бел-чырвона-белага сцягу і гербу «Пагоні» як дзяржаўных.
- 28 студзеня памёр член ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Віталь Рудкоўскі. Яму было 64 гады.
- 30 студзеня памёр адзіны рабочы гродзенскай тытунёвай фабрыкі, які пайшоў у стачку ў 2020 годзе, Аляксандр Куваннікаў. Пасля пераследу сілавіку пераехаў з сям’ёй у Польшчу, у Куваннікава засталася жонка і чацвёра дзяцей.
- 10 лютага памёр член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Андрэй Бусень. Яму было 44 гады.
- 26 лютага памёр былы дэпутат Вярхоўнага савета Мікалай Лабко. Напрыканцы 1980-х кіраваў Баранавічамі, затым абраўся ў Вярхоўны савет.
- 15 сакавіка памерла віцебская актывістка Алена Фаміна. Неаднаразова балатавалася ў дэпутаты, удзельнічала ў многіх ініцыятывах. Ёй было 62 гады.
- 29 сакавіка памерла актывістка Лета Юстыновіч. Ёй было 85 гадоў.
- 17 мая памёр праваабаронца Алег Міхей.
- 28 чэрвеня памёр віцебскі праваабаронца Леанід Свецік. З-за рэпрэсій ён быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю. Яму было 60 гадоў.
- 25 ліпеня памёр гомельскі актывіст Дзмітрый Гарэлька. Пасля 2020 года жыў у эміграцыі. Яму было 42 гады.
- 15 жніўня памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін. Яму было 72 гады.
- 8 кастрычніка памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў. Яму было 52 гады.
- 24 лістапада памёр пінскі гактывіст і настаўнік Рыгор Бурван. Яму было 84 гады.
- 11 снежня загінула пінская актывістка Святлана Круцікава. Ёй было 60 гадоў.
Спартсмены
- 3 студзеня памёр футбаліст Алег Малчанаў. Малчанаў выступаў за «Нафтан», «Полацк» і «Асіповічы».
- 12 лютага памёр былы трэнер зборнай Беларусі па баскетболе Міхаіл Фейман. Яму было 73 гады.
- 19 сакавіка ў Маямі загінуў беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў. Спартсмену было 42 гады.
- 26 сакавіка памерла баксёрка Алеся Граф. Яна нарадзілася ў Гомелі, пераехала ў Германію напрыканцы 1990-х і атрымала там грамадзянства. Граф было 43 гады.
- 24 чэрвеня памёр футбаліст Анатоль Какшараў. Футбаліст выступаў за «Славію». Яму было 42 гады.
- 16 ліпеня памёр вядомы беларускі галкіпер і трэнер Міхаіл Вергеенка. Яму было 74 гады.
- 2 верасня памёр беларускі спартсмен Аляксандр Мядзведзь. Мядзведзь тройчы браў алімпійскае золата. Яму было 86 гадоў.
- 11 верасня памёр беларускі бодзібілдар Ілля Ефімчук. Яму было 36 гадоў.
- 22 верасня загінуў хакеіст Валерый Дычук. Яму было 17 гадоў.
- 23 верасня памёр футбаліст Фёдар Паланейчык. Ён выступаў за юнацкія каманды ў Мінску. Яму было 18 гадоў.
- 29 кастрычніка памёр кіраўнік федэрацыі хаея на траве і былы хакеіст Аляксандр Якіменка. Яму было 57 гадоў.
- 4 снежня памёр беларускі баскетбаліст Андрэй Мастоў. Яму было 50 гадоў.
Чыноўнікі
- 23 студзеня памёр былы Герой Сацыялістычнай Працы і старшыня калгаса імя Ламаносава Генрых Траццяк. Пасля выхаду на пенсію Траццяк узяўся адраджаць сядзібу Бохвіцаў у Ляхавіцкім раёне.
- 5 лютага памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта Дзмітрый Мелікян.
- 13 лютага памёр былы гендырэктар МАЗ Аляксандр Бароўскі.
- 13 мая ў 54 гады памёр памочнік Лукашэнкі па Мінскай вобласці Уладзімір Калач.
- 24 чэрвеня загінуў былы пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. Яму было 48 гадоў.
- 1 ліпеня памёр Герой Беларусі і кіраўнік калгаса з Гродзеншчыны Васіль Равяка. Яму было 75 гадоў.
- 17 ліпеня памёр былы чыноўнік Мікалай Дамашкевіч. Быў дэпутатам Вярхоўнага савета, потым увайшоў у чыноўніцкія структуры Лукашэнкі. Яму было 74 гады.
- 2 кастрычніка памёр былы дыпламат Аляксандр Рухля.
- 18 кастрычніка памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта Вячаслаў Хараненка. Яму было 60 гадоў.
Замежнікі
- 8 студзеня памёр стваральнік мовы Pascal Ніклаўс Вірт.
- 16 лютага памёр расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны.
- 18 жніўня памёр французскі акцёр Ален Дэлон.
- 10 верасня памёр акцёр Джэймс Эрл Джонс, які стаў вядомы па агучцы Дарта Вэйдара ў «Зорных войнах». Яму было 93 гады.