Веды

Надзея на старонках: як кнігі пра рак натхняюць нас жыць


Надзея на старонках: як кнігі пра рак натхняюць нас жыць

Сярод бясконцай колькасці гісторый пра жыццё асабліва адгукаюцца гісторыі пра людзей, якія сутыкнуліся з ракам і знайшлі ў сабе сілы жыць далей. Кнігі пра рак апісваюць не толькі боль і страх, але неверагодную мужнасць, каханне, іскру надзеі, якая ззяе нават у самыя змрочныя хвіліны.

PALATNO — пра кнігі, якія варта прачытаць.

Цар усіх хвароб. Біяграфія раку (The Emperor of All Maladies)

The Emperor of All Maladies кніга
Вокладка кнігі The Emperor of All Maladies.

Аўтар: Сідхартха Мукхерджы

Кніга дакументуе гісторыю даследавання рака: ад яго першага апісання да сучасных метадаў лячэння. Гэта кніга стала магутным даследаваннем раку як хваробы і як феномену, які ўплывае на чалавецтва. Асноўныя тэмы ў кнізе закранаюць гісторыю рака, метады яго лячэння і як сучасныя дактары змагаюцца з хваробай.

Кнігу напісала амерыканскі анколаг Сідхартха Мукхерджы, які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за твор у 2011 годзе. Кніга лічыцца адной з найбольш важных кніг пра рак.

«Апошняя лекцыя» (The Last Lecture)

кніга The Last Lecture
Вокладка кнігі The Last Lecture.

Аўтар: Рэндзі Паўш

У 2007 годзе прафесар Рэндзі Паўш, у якога дыягнаставалі рак падстраўнікавай залозы ў апошняй стадыі, прачытаў лекцыю ва ўніверсітэце Карнэгі-Мэлан. Лекцыя называлася «Сапраўднае дасягненне мары вашага дзяцінства», яна была часткай з серыі лекцый вядомых навукоўцаў, калі іх просяць выступіць з апошняй гіпатэтычнай лекцыяй.

Лекцыя Рэндзі Паўша была запісаная і выкладзеныя ў YouTube, і стала віруснай. І, вядома, яна выйшла ў выглядзе кнігі. Паўшу дапамагаў пісаць кнігу журналіст Джэфры Заслаў.

У кнізе Рэндзі Паўш расказвае пра свае дзіцячыя мары і тое, як ён працаваў над іх здзяйсненнем. Адной з ключавых тэм з’яўляецца тое, як трэба ставіцца да цяжкасцяў і перашкод, што сустракаюцца на шляху да мары. Паўш называе гэтыя перашкоды «цаглянымі сценамі», якія існуюць для таго, каб аддзяліць тых, хто сапраўды хоча чаго-небудзь дасягнуць, ад тых, хто не гатовы прыкласці дастаткова намаганняў. Паўш ведаў пра смяротны дыягназ, таму вялікая частка кнігі прысвечаная разважанням пра спадчыну.

Кніга натхняе на тое, што жыць трэба ў поўную моц, нягледзячы на абставіны.

«Ракавы корпус» (Cancer Ward)

кніга Cancer Ward, кніга ракавы корпус
Вокладка кнігі Cancer Ward.

Аўтар: Аляксандр Салжаніцын

Раман Салжаніцына быў часткова заснаваны на асабістым досведзе, які сам перанёс рак і праходзіў лячэнне ў савецкай бальніцы. Раман пісаўся падчас хрушчоўскай адлігі, калі цэнзура ў Савецкім Саюзе была крыху слабейшай, але яго выданне ў СССР забаранілі. Кніга выйшла толькі ў 1968 годзе на Захадзе.

Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне 1950-х гадоў у аддаленай савецкай анкалагічнай клініцы, куды паступаюць пацыенты з рознымі стадыямі і формамі рака. Галоўным героем з’яўляецца былы дысідэнт і зэк Алег Костаглотаў, які пасля вызвалення з лагера ГУЛАГа трапляе ў шпіталь з цяжкай формай рака. Ён сутыкаецца не толькі з фізічнай барацьбой за жыццё, але з псіхалагічнымі і маральнымі выпрабаваннямі.

У нашым спісе кніг «Ракавы корпус» адзіны, дзе рак выкарыстоўваецца як метафара. Для Салжаніцына рак — гэта савецкі таталітарны рэжым, які раз’ядае людзей і грамадства знутры. Пацыенты ў «Ракавым корпусе» прадстаўляюць розныя слаі савецкага грамадства, іх адносіны да хваробы і лячэнне часта адлюстроўваюць іх жыццёвыя погляды і стаўленне да сістэмы.

«Вінаватыя зоркі» (The Fault in Our Stars)

кніга The Fault in Our Stars, кніга вінаватыя зоркі
Вокладка кнігі The Fault in Our Stars.

Аўтар: Джон Грын

Кніга амерыканскага пісьменніка Джона Грына была апублікаваная ў 2012 годзе і адразу стала бэстсэлерам. Ужо праз два гады кнігу адаптавалі і знялі па ёй паспяховы фільм.

Гэта гісторыя пра двух падлетках – Хэйзэл і Агастуса. Яны змагаюцца з ракам, знаходзяць каханне і падтрымку адзін у адным. Хэйзэл і Агастус захапляюцца кнігай, у якой няма канцоўкі, але дзяўчына вельмі хоча даведацца, што адбылося з персанажамі пасля апошняй старонкі. Агастус ладзіць для Хэйзэл паездку ў Амстэрдам да аўтара кнігі, каб яна знайшла адказы на свае пытанні.

Гэта адначасова кранальная і захапляльная кніга пра жыццё, хваробу і надзею. Раман стаў папулярным сярод падлеткаў і дарослых. Твор Джона Грына высока ацанілі крытыкі за шчыры падыход да складанай тэмы.

«Я, Эрл і дзяўчына, якая памірае» (Me and Earl and the Dying Girl)

кніга Me and Earl and the Dying Girl
Вокладка кнігі Me and Earl and the Dying Girl.

Аўтар: Джэсі Эндрус

Раман амерыканца Джэсі Эндруса стаў для яго дэбютным. Як і папярэдняя кніга «Вінаватыя зоркі», кнігу «Я, Эрл і дзяўчына, якая памірае» таксама экранізавалі.

У кнізе галоўным героем выступае старшакласнік Грэг Грэйнс, які імкнецца заставацца незаўважаным у школе, каб пазбегнуць праблем. Адзіны сябар Грэга Эрл, з якім яны здымаюць аматарскія парадыйныя фільмы. Усё змяняецца, калі маці Грэга прымушае яго сябраваць з аднакласніцай, у якой дыягнаставалі лейкемію. Паміж Грэгам, Рэйчал і Эрлам завязваецца сапраўднае сяброўства, а хлопцы вырашаюць у гонар дзяўчыны зняць кіно.