А хто, акрамя Шагала? Топ-5 беларускіх мастакоў з Віцебшчыны

мастак іван хруцкі, беларускія мастакі, мастакі з віцебска

Марка Шагала ведаюць усе, але Віцебшчына — гэта не толькі яго спадчына. У гэтай падборцы мы распавядзем  пра пяцёрку выбітных творцаў і падкажам, дзе можна ўбачыць іх карціны.

Іван Хруцкі (1810–1885)

мастак іван хруцкі, беларускія мастакі, мастакі з віцебска
Фота аўтара.

Заснавальнік беларускага класічнага нацюрморта. Бачыць прыгажосць у простым, ператвараць штодзённасць у мастацтва, дадаваць у творы цеплыню — тое, што ўмеў рабіць Хруцкі найлепш. Але ён быў не толькі майстрам нацюрмортаў. Яго партрэты замаўлялі шляхецкія сем’і. У Віцебску, напрыклад, вы можаце ўбачыць «Партрэт невядомай» ад 1840 года. Кветкі намалёваны так натуральна, што, знаецца, зараз адчуем іх пах. А карункі на сукенцы? Імгненне — і яны зашамацяць.

Таксама, творы Хруцкага можна паглядзець у Мінску, Варшаве і ў прыватных калекцыях.

Язэп Драздовіч (1888–1959)

мастак язэп драздовіч, мастакі беларусі, мастакі віцебска
Друкарня Францішка Скарыны ў Вільні, 1940—1943 гады.

Мастак, які глядзеў далей за гарызонт. Падчас нацыянальнага адраджэння Беларусі і пачаўся творчы шлях — менавіта тады Язэп намаляваў першыя краявіды Дзісеншчыны. «Першы беларускі каляндар на 1910 год» ад Нашай Нівы выйшаў з серыяй яго графічных работ.

Другое захапленне Драздовіча — космас. Яшчэ адной кнізе пашанцавала атрымаць малюнкі аўтара — у 1931 годзе ў Вільні выйшаў яго асабісты атлас «Нябесныя бегі». Тут аўтар спрабуе асэнсаваць некаторыя тэорыі пра паходжанне планет і сакрэты руху Зямлі. Сёння працы Драздовіча ёсць у Нацыянальных мастацкіх музеях Беларусі і Літвы.

Міхаіл Савіцкі (1922–2010)

карціна мінская мадонна, мастак міхаіл савіцкі, мастакі віцебска, беларускія мастакі
Карціна Міхаіла Савіцкага «Мінская Мадонна».

Аўтар Мінскай Мадонны, і чалавек, які свой трагічны досвед ператварыў у мастацтва.

Вайна, канцлагеры — што можа быць горш? Толькі страта самога сябе. На шчасце, Міхаіл Савіцкі пераасэнсаваў сваю траўму пэндзлем на палатне. Яго творы сталі сімвалам нязломнасці беларускага народа, сімвалам любові да Радзімы. Самая знакамітая карціна, Мінская Мадонна, нагадвае нашчадкам пра жахі вайны, пра боль і страты і моўчкі кажа нам: «Дзеці мае, не забудзьцеся, ніколі зноў». Убачыць яе можна ў Мемарыяльным музеі-майстэрні мастака ў Мінску. мастак, у якога і Ордэн, і медаль Францыска Скарыны.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Як беларускія мастакі бачылі і паказвалі восень?

 

Праца за хлеб і самагубства ў рэчцы. Як жыла і што малявала Алена Кіш

 

«“Пагоня” вернецца!» Расказваем пра Уладзіміра Крукоўскага — сааўтара дзяржаўнага герба


Леанід Шчамялёў (1923-2019)

Мастак, у якога Ордэн і медаль Францішка Скарыны (а таксама яшчэ дзясятак узнагарод за ўдзел у Другой сусветнай вайне).

У прафесійнае мастацтва, як і ў выкладанне, Леанід пайшоў як раз пасля фронту. У адрозненні ад іншых «ваенных» мастакоў, карціны Шчамялёва дыхаюць надзеяй: яскравыя дынамічныя мазкі перадаюць любоў да жыцця, да волі і да захаплення ўсім навокал. Дарэчы, карціны аўтара ў Мінску можна не толькі паглядзець, але яшчэ і набыць!

Юдэль Пэн (1854–1937)

мастак юдаль пэн, мастак юдэль пэн, беларускія мастакі
Шавец-камсамолец. 1925. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Настаўнік самога Марка Шагала. 

Стваральнік першай мастацкай школы ў Віцебску, адкуль выйшлі знакамітыя мастакі. Сам жа Юдэль пачынаў з пейзажаў, але пасля падзей 1905 года ў яго творах усё больш з’яўляюцца яўрэйскія побытавыя малюнкі, партрэты жыхароў горада, вулічныя сюжэты. Калі будзеце разглядаць карціны Пэна, звярніце ўвагу на інтэр’ер —як аўтар любіў выпісваць кожную дэталь, нават трохі падобна на Рэмбрандта!

Творы мастака знаходзяцца ў Мастацкім музеі Віцебска.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе

 

Аўтар Рая Эшба

Вярнуцца ўгару