Усе ведаюць нямецкае кіно за атмасфернасць, інтэлектуальнасць і шчырыя гісторыі. Прапануем вам пагрузіцца ў нямецкі кінематаграфічны сусвет з глыбокімі чалавечымі эмоцыямі.
PALATNO расказвае, што можна паглядзець у зімовы час. Спойлер: без Галівуд, але са спецэфектамі.
Змест
«Кава ў Берліне» (A Coffee in Berlin)
Рэжысёр: Ян Оле Герстэр
Пра што фільм? У кіно расказваецца гісторыя пра людзей у сучасным Берліне, галоўны герой блукае па вуліцах горада ў пошуках кавы і сэнсу існавання.
Чаму варта глядзець? Атмасфера прахалоднага Берліна ў чорна-белай візуалізацыі ідэальна падыходзіць для зімы.
*Фільм ёсць у перакладзе на рускую мову, аднак назва яго іншая — «Простые сложности Нико Фишера».
«Учорашні снег» (Schnee von gestern)
Рэжысёр: Андрэас Кёлер
Пра што фільм? Гэта адзіны дакументальны фільм у нашай падборцы. У ім жанчына даследуе гісторыю сваёй сям’і, звязанай з Другой сусветнай вайной.
Чаму варта глядзець? Гэты фільм — пра прымірэнне і памяць, ён даследуе, як на чалавек уплываюць дзеянні і ўчынкі продкаў.
«У зімовай спячцы» (Winterschläfer)
Рэжысёр: Том Тыквер
Пра што фільм? У маленькім зімовым гарадку ў Германіі перакрыжоўваюцца лёсы некалькіх людзей, а нам прапануюць паглядзець на драму на фоне заснежаных гор.
Чаму варта глядзець? Магутныя візуальныя вобразы і атмасфера зімовага спакою робяць фільм сапраўдным зімовым шэдэўрам.
«Бункер» (Der Untergang)
Рэжысёр: Олівер Хіршбігель
Пра што фільм? Гісторыя пра апошнія дні Адольфа Гітлера ў берлінскім бункеры.
Чаму варта глядзець? Хоць у фільма ваенная тэматыка, яго атмасфера напоўненая холадам і адзінотай, што дакладна адпавядае зімоваму настрою. А яшчэ ў ім ёсць тая самая легендарная сцэна ў бункеры Гітлера, якую часцяком выкарыстоўваюць у розных мемах.
«Жыццё іншых» (Das Leben der Anderen)
Рэжысёр: Фларыян Хэнкель фон Донерсмарк
Пра што фільм? Гэта захапляльная драма пра жыццё ва Усходняй Германіі ў часы камуністычнага рэжыму, дзе Штазі сочыць за кожным крокам грамадзян. Фільм паказвае гісторыю афіцэра Штазі, які змяняе сваё стаўленне да працы, калі пачынае сачыць за парай інтэлектуалаў.
Чаму варта глядзець? Гэта глыбокі і эмацыянальны фільм, які дае магчымасць зазірнуць у атмасферы эпохі халоднай вайны.
«Аблокі» (Die Wolke)
Рэжысёр: Грэгар Шнітцлер
Пра што фільм? Гісторыя маладога хлопца і дзяўчыны, якія спрабуюць выжыць пасля радыяцыйнай катастрофы ў Германіі. Фільм быў зняты на аснове кнігі нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзеванг.
Чаму варта глядзець? Драматычны і вельмі эмацыянальны фільм спалучыў халодную візуальную эстэтыку з тэмай чалавечага выжывання.