
Стаміліся ад тыповых амерыканскіх камедый? А вы калі-небудзь глядзелі добрыя еўрапейскі стужкі? Яны вартыя гэтага. PALATNO дае падборку крутых і не амерыканскіх камедый.
Змест
«Гульня за вячэрай» (Le Dîner de Cons)
Краіна: Францыя
Год: 1998
Кожную сераду група заможных парыжан ладзіць імпрэзу пад назвай «вячэра дурняў». Кожны ўдзельнік павінен прывесці «дурня». Правілы простыя: «дурань» не павінен ведаць, што з яго здзекуюцца. Галоўны герой, выдавец П’ер Брашан, знаходзіць ідэальнага чалавека на ролю «дурня» — чыноўніка Франсуа Піньёна. Аднак увесь вечар ідзе не па плане, бо ў апошні момант П’ер трапляе ў непрыемную сітуацыю і аказваецца сам-насам са сваім «дурнем».
Навошта глядзець?
- Фільм поўны абсурдных, але надзвычай прадуманых сітуацый. Гумар не будуецца на банальных жартах, а на разумным супрацьпастаўленні характараў.
- Задумка ў гэтым фільме даволі простая: пра тое, хто насамрэч «дурны» — чалавек просты і шчыры, ці той, хто лічыць сябе вышэй за іншых.
- Фільм ідзе ўсяго 80 хвілін, што для сучаснага кінематографа з двух ці трохгадзіннымі стужкамі здзіўляе.
«Сардэчна запрашаем на Поўнач» (Bienvenue chez les Ch’tis)
Краіна: Францыя
Год: 2008
Начальнік паштовага аддзялення Філіп Абрамс жыве на поўдні Францыі, але яго жонка патрабуе пераезду на Лазурны Бераг, бо лічыць, што той французскі рэгіён больш камфортны для іх жыцця. Але замест пераводу на Лазурны Бераг Абрамса пераводзяць у маленькі горад на французскай поўначы, у Берг. Для француза з поўдня такі паварот падзей з’яўляецца найгоршым сцэнарыям: там халодным клімат, а людзей ён лічыць за дзікуноў, асаблівы сюрпрыз — іх дыялект, які зусім не падобны да літаратурнай французскай мовы.
Навошта глядзець?
- Галоўная тэма фільма — перадузятасць. Поўнач Францыі лічыцца менш прэстыжнай у вачах жыхароў іншых рэгіёнаў, а стужка іранізуе з гэтага стэрэатыпа.
- Дыялект ch’ti — асобны камедыйны пласт. Нават калі вы не валодаеце французскай, перакладчыкі звычайна перадаюць усю сутнасць гумару дакладна.
«Вялікая прыгажосць» (La grande bellezza)
Краіна: Італія
Год: 2013
Галоўны герой фільма — 65-гадовы журналіст з Рыма Джэп Гамбардэла. У маладосці ён напісаў адзін выдатны раман, які зрабіў яго знакамітым, але з таго часу ён нічога так і не напісаў. Замест гэтага ён удзельнічаў у бясконцых вечарынах. Джэп праводзіць сваё жыццё ў пафасных тусоўках, у мастацкіх галерэях, з багатымі людзьмі, якія не ведаюць навошта жывуць. Пасля смерці адной з былых каханак ён вырашае зазірнуць у мінулае на сваё жыццё.
Навошта глядзець?
- Гэта камедыя не для таго, каб смяяцца ў голас: яна горкая і эстэтычная сатыра на культуру інтэлектуалаў, заможных людзей і павярхоўнасць жыцця.
- Кожны кадр — як карціна. Візуальна гэта вельмі прыгожы фільм, які не варта абмінуць увагай.
«Джоні-Зубачыстка» (Johnny Stecchino)
Краіна: Італія
Год: 1991
Галоўны герой, Дантэ Чэліні, працуе кіроўцам школьнага аўтобуса для дзяцей з інваліднасцю ў Фларэнцыі. Ён жыве сціпла, часам можа скрасці ежу і вельмі пакутуе ад адзіноты. У адзін дзень яго жыццё рэзка змяняецца, калі ён знаёміцца з загадкавай жанчынай Марыяй, якая запрашае яго ў Сіцылію. Высветляецца, што Дантэ падобны да небяспечнага мафіёзі з Сіцыліі — Джоні-Зубачыстку. Джоні шукае мафія і паліцыя, а Марыя хоча выкарыстаць Дантэ як «двайніка», каб… не раскажам больш, каб не спойлерыць.
Навошта глядзець?
- Італьянскі акцёр у ролі Дантэ, Раберта Беніні, знаходзіцца на піку формы. У фільме ён грае две ролі абсалютна розных людзей, і атрымліваецца ў яго гэта проста выдатна.
- Гэты фільм з’яўляецца сатырай на мафію і італьянскае грамадства, але робіцца гэта з непараўнальнай лёгкасцю.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Спачатку кніга — потым кіно. Чаму варта чытаць перад праглядам экранізацыі?
Нямецкае кіно ў зімовы час: глыбокае і кранальнае
Ад трагікамедый да фільмаў на гістарычную тэматыку. Як наша кіно паказвае беларусаў
«Крутыя лягавыя» (Hot Fuzz)
Краіна: Вялікабрытанія
Год: 2007
Лонданскі паліцэйскі Нікалас Энджел псуе статыстыку астатнім паліцэйскім, бо добра працуе, таму яго адпраўляюць у самы спакойны горад Вялікабрытаніі — у Сэндфард, дзе ніколі нічога не адбываецца. На першы погляд, Сэндфард сапраўды з’яўляецца ідэальным англійскім мястэчкам, але з часам Нікалас пачынае заўважаць шэраг дзіўных «няшчасных выпадкаў» з рознымі людзьмі. Разам з мясцовым паліцэйскім Дэні Батэрманам яны пачынаюць расследаваць справу.
Навошта глядзець?
- Фільм высмейвае паліцэйскія блакбастэры і пры гэтым застаецца добрым баевіком.
- Вядомы брытанскі дуэт Саймана Пэга і Ніка Фроста — гэта адно з найлепшага, што адбылося ў сучасным брытанскім гумары на ТВ. Калі вам спадабаюцца «Крутыя лягавыя», то можаце ацаніць яшчэ і «Зомбі па імені Шон».
- І, вядома ж, будзе шмат англійскага гумару.
«Бывай, Ленін!» (Good Bye, Lenin!)
Краіна: Германія
Год: 2003
У 1989 годзе ў Берлін жывуць Алекс Кернер і яго маці Крысціяна, якая з’яўляецца перакананай камуністкай. У адзін дзень яна трапляе ў кому — за некалькі дзён да падзення Берлінскай сцяны. Праз некалькі месяцаў яна прачынаецца і яе сын разумее, што маці не вытрымае навінаў. Алекс задумваецца як растлумачыць, што свет вакол цалкам змяніўся, што ГДР больш не існуе, а Берлін аб’яднаўся? Алекс прымае абсурднае рашэнне, якое па-свойму і геніяльнае: стварыць ілюзію для маці, што ГДР усё яшчэ існуе. Ён пачынае адзевацца ў старое адзенне, уключаць старыя тэлеперадачы і гэтак далей.
Навошта глядзець?
- Стваральнікі фільма выкарысталі грандыёзную гістарычную падзею, каб расказаць пра адносіны маці і сына. Увесь фільм — гэта гульня ў сімвалы: маці тут вобраз старой ГДР, а сын — новай Германіі.
- Гумар у фільме не б’е ў лоб, а атрымліваецца сітуацыйным.