Як паступіць у ліцэй або тэхнікум у Польшчы пасля 9 класа

вучоба ў польшчы, як паступіць у польшчу, ліцэй і тэхнікум у польшчы

Пасля дзявятага класа ў вучня і яго бацькоў стаіць пытанне — а што далей? Паступленне ў польскі ліцэй ці тэхнікум стане новай прыступакай не толькі для якаснай адукацыі вашага дзіцяці, але для яго кар’еры. Рашэнне пра паступленне ў тэхнікум ці ліцэй паўплывае на фармат вучобы і вызначыць, якія магчымасці атрымае сын або дачка ў будучым. 

Хаця ў пачатку снежня стала вядома, што за год чвэрці студэнтаў адмовілі ў атрыманні віз, жадаючых вучыцца ў Польшчы буларусаў па-ранейшаму шмат. На выдачу студэнцкіх віз ад Польшчы паўплываць не заўсёды можна. Але калі ваша мэта і мара — вучыцца ў польскім ліцэі або тэхнікуме, то варта на «выдатна» зрабіць усё, што ў падрыхтоўцы да такога важнага кроку залежыць ад вас.

PALATNO сабрала важныя пункты пра тое, што трэба ўлічыць пры паступленні ў польскі ліцэй і тэхнікум, а Polish for Belarus расказала, што дапаможа авалодаць польскай мовай, каб сама вучоба ішла ўдала.

Тэхнікум або ліцэй: што абраць?

Дзеці ў Польшчы ідуць у школу ў 6-7 гадоў і вучыцца ў пачатковай школе (podstawówka) да восьмага класа ўключна. У восьмым класе здаюць спецыяльныя экзамены egzamin ósmoklasisty па матэматыцы, польскай мове і замежнай мове. Вынікі экзаменаў разам з гадавымі адзнакамі за восьмы клас школы становяцца галоўным здабыткам школьніка, дзякуючы якому ён або яна паступаюць ва ўстанову адукацыі наступнай ступені. 

У Польшчы выбар паміж тэхнікумам і ліцэем з’яўляецца адным з ключавых рашэнняў, бо ўжо з гэтага моманту чалавек пачынае рыхтавацца да дарослага жыцця і выбару кар’еры. 

У тэхнікуме спалучаюць агульную адукацыю з прафесійна-тэхнічнай, таму навучанне ідзе да пяці гадоў. Выпускнік тэхнікума атрымлівае і сярэднюю адукацыю, і прафесію. Вучоба ў тэхнікуме адчыняе дзверы ў прафесію адразу пасля атрымання дыплому. Аднак гэта зусім не значыць, што выпускнікі тэхнікумаў не могуць паступіць ва ўніверсітэт: гэтая опцыя для іх таксама адчыненыя, як і для выпускнікоў ліцэяў.

Ліцэй з’яўляецца працягам пачатковай школы. У іх вучацца чатыры гады, а галоўнай задачай стаіць падрыхтоўка вучняў для здачы экзамену (matura) для паступлення ва  ўніверсітэт. У ліцэях, у адрозненні ад тэхнікумаў, не можа быць прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Затое ў іх ёсць профілі, ці, калі дакладней, група прадметаў з паглыбленым навучаннем. Напрыклад, фізіка-матэматычна, інфарматыка-матэматычны, хіміка-біялагічны, гуманітарны. Ёсць варыянты з фокусам на спорт або мастацтва, а таксама групы з прыцэлам на далейшую прафесію. У групе з медыцынскім профілем будзе не толькі паглыбленае вывучэнне хімііі і біялогіі, але і дадаткова выкладаецца латынь. 

Для паступлення замежніка ў польскі ліцэй ці тэхнікум трэба мець пасведчанне аб нараджэнні, пашпарты дзіцяці і бацькоў, пацвярджэнне рэгістрацыі ў Польшчы (zameldowanie) і нумар PESEL. Апошнія два дакументы атрымліваюць у гарадской адміністрацыі. У пакет дакументаў патрэбны табель з адзнакамі за апошні год, які павінен быць перакладзены на польскую мову прысяжным перакладчыкам.

Калі вы адпраўляеце дзіця вучыцца ў польскі ліцэй ці тэхнікум аднаго, то паклапаціцеся, каб аформіць давераную асобу ў якасці апекуна. Нават калі дзіця будзе жыць самастойна ў інтэрнаце, вам абавязкова трэба такі чалавек. Гэта асоба, якая будзе прадстаўляць інтарэсы дзіцяці ў Польшчы і адказваць за яго да паўгадовага ўзросту. Гэта важны пункт, таму што без апекуна дзіця не змогуць нават прыняць у паліклініцы.

Польская мова — як вучыць са 100% гарантыяй

Найважнейшым пунктам у кампаніі па паступленні вашага сына або дачкі ў навучальную ўстанову ў Польшчы будзе валоданне польскай мовай.

Па-першае, гэта асноўная мова навучання. У польскіх ліцэях і тэхнікумах усе заняткі (за выключэннем урокаў па замежных мовах) праводзяцца па-польску. Каб разумець выкладчыкаў, чытаць падручнікі і рыхтавацца да заняткаў, неабходна ведаць мову. 

Па-другое, навучанне прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі. Здольнасць камунікаваць на польскай мове дапаможа наладзіць кантакты, удзельнічаць у групавых праектах і адчуваць сябе часткай супольнасці.

Па-трэцяе, у некаторых выпадках польскія адукацыйныя ўстановы могуць патрабаваць пацвярджэння ведання мовы. Гэта могуць быць сертыфікаты аб праходжанні моўных курсаў, каб упэўніцца, што навучэнец здольны авалодаць праграмай. Удакладніце загадзя спіс усіх патрэбных для паступлення дакументаў непасрэдна ў той установе, куды плануеце падавацца. Умовы могуць адрознівацца, у тым ліку датычна пацвярджэння ўзроўню мовы. Калі ёсць патрабаванне сертыфікату, то ўдакладніце, які дакладна неабходны для вашага ліцэя ці тэхнікума. 

Часам будучыя студэнты, ды і іх бацькі, адкладаюць гэты, здавалася б, найгалоўнейшы пункт да апошняга. Ім падаецца, што польская мова блізкая і зразумелая, а дзеці наогул вучацца хутка і змогуць адаптавацца на месцы. Гэта вялікая памылка, якая можа каштаваць мора слёз, часу і выкінутых грошай. Патрэбны ўзровень мовы для камфортнай вучобы ў тэхнікуме або ліцэі — не менш за В1. Школа Polish for Belarus дапамагае засвоіць мову на такім узроўні за 11 месяцаў пры ўмове, што студэнт або студэнтка вучацца без перапынкаў. І каб атрымаць пацвярджэнне ўзроўню да пачатку ўступнай кампаніі, сертыфікат з пацвярджэннем узроўню трэба займець да чэрвеня.

вучоба ў польшчы, як паступіць у польшчу, ліцэй і тэхнікум у польшчы, polish for belarus, як вывучыць польскую мову
Мерапрыемства Polish for Belarus у Кракаве.

У такіх важных справах разумней за ўсё даверыцца прафесіяналам, якія могуць пацвердзіць эфектыўнасць сваёй методыкі сотнямі задаволеных студэнтаў. Школа польскай мовы Polish for Belarus дапаможа не толькі авалодаць мовай на патрэбным узроўні, але і атрымаць упэўненасць у сваіх сілах. Нямногія школы прапануюць давучыць да С1, але менавіта тут вы можаце авалодаць польскай на такім узроўні. Разлічыце час, каб закончыць навучанне да чэрвеня, калі набірае ход рэкрутацыйная кампанія ў тэхнікумы і ліцэі.

Школа Polish for Belarus прымае студэнтаў і студэнтак ад 14 год. Так што ваша дачка або сын могуць скарыстаць год з максімальнай карысцю, і ў чэрвені мець не толькі пасведчанне аб базавай адукацыі, але і сертыфікат Polish for Belarus з пацвярджэннем засваення польскай мовы на В1.

Polish for Belarus дазволіць будучаму студэнту прымерыць на сябе адказнасць, якая хутка на яго ляжа. Да навучэнцаў тут ставяцца з аднолькавай патрабавальнасцю незалежна ад узросту. І гэта добры пачатак прызвычаіцца да адказнасці, якая чакае ў польскім ліцэі або тэхнікуме.

Вучобу ў школе Polish for Belarus можна працягваць і пасля паступлення, а яшчэ падцягвацца да навукі ўсёй сям’ёй. Вы можаце абраць курсы ад нуля да ўзроўню С1, а фармат вучобы як у групе, так і індывідуальны. Усе заняткі адбываюцца праз платформу zoom, таму вы можаце задаваць пытанні і непасрэдна ўзаемадзейнічаць  з выкладчыкамі. Школа мае 32 выкладчыкаў, большасць з якіх палякі. Па версіі знакамітага рэйтынга TOP 100 of Poland, які складаецца на аснове рэкамендацый, Polish for Belarus у 2023 годзе ўзяла першае месца як найлепшая моўная школа. Таму калі ў вас паўстане пытанне, дзе вучыць польскую, каб здаць экзамен на В1, патрэбны для падачы на грамадзянства, прыгадайце, што выпускнікі Polish for Belarus здаюць яго пазітыўна ў 100% выпадкаў.

Скарыстайцеся прамакодам Palatno, каб атрымаць 5% зніжку на навучанне. Прамакод дзейнічае да 10 студзеня 2025 года. Паспяшайцеся пачаць новы год так, каб праз год ганарыцца сваім узроўнем польскай мовы або зрабіце карысны падарунак для дарагіх вам людзей.

Невідавочныя бонусы: грошы на пачатак году, выплаты кожны месяц

Паступленне дзіцяці ў польскі ліцэй ці тэхнікум можа прынесці шэраг дадатковых пераваг і невідавочных бонусаў.

Міжнародны досвед і культурны абмен. Навучанне ў Польшчы дазваляе сыну або дачцэ пагрузіцца ў новае культурнае асяроддзе. Гэта будзе спрыяць развіццю і пашырэнню кругагляду.

Мовы. У польскіх школах звычайна вучаць дзве замежныя мовы, таму дзіця можа валодаць не толькі беларускай і рускай мовай (і польскай як мовай навучання), а яшчэ дзвюма мовамі на выбар. Гэта павысіць у будучыні канкурэнтаздольнасць на рынку працы.

Доступ да еўрапейскіх адукацыйных праграм. Навучэнцы могуць удзельнічаць у розных праграмах абмену і стажыровак, што дазваляе набыць дадатковыя веды, навыкі, павысіць узровень мовы. А галоўнае — атрымаць знаёмствы ў розных краінах свету, што ў будучыні можа спатрэбіцца самым нечаканым чынам.

Стыпендыі і матэрыяльная падтрымка. Польскія навучальная ўстановы прапануюць стыпендыі для замежных студэнтаў за выдатныя поспехі ў вучобе або актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Польская дзяржава дапамагае бацькам у адукацыі дзяцей. У пачатку кожнага навучальнага года бацькі або апякун могуць скласці заяву, каб атрымаць 300 злотых (каля 245 рублёў) для пакупкі падручнікаў, сшыткаў і канцылярыі для дзіця. Гэта добрая падтрымка, улічваючы, што пакет падручнікаў для ліцэя або тэхнікума на год абыдзецца ў прыкладна ў 700-1000 злотых (каля 580-830 рублёў). Кожны месяц бацькі або апякун маюць права атрымаць 800 злотых на дзіця, якое вучыцца ў Польшчы. Заяву можна скласці на платформе zus.pl

Паступленне ў ліцэй або тэхнікум за мяжу — сур’ёзны выклік для ўсёй сям’і, а найперш для дзіцяці. Але пераадолеўшы ўсе складанасці, сын або дачка атрымае каштоўны досвед, што ўсяго можна дасягнуць, калі прыкласці намаганні і верыць у сябе.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Як юнак беларускага паходжання забіў савецкага пасла ў Варшаве

 

9 фільмаў, якія дапамогуць беларусу лепш зразумець Польшчу

 

Пяцёрка польскіх фільмаў пра зімовую тугу, надзею і казку


Вярнуцца ўгару