Калядныя фільмы не толькі пра каханне, але і пра чароўную атмасферу, якая аб’ядноўвае людзей і стварае цуды.
PALATNO прапануе правесці Каляды з добрымі і рамантычнымі фільмамі.
Змест
- «Апошнія Каляды» (Last Christmas, 2019)
- «Чатыры Раства» (Four Christmases, 2008)
- «Пакуль ты спаў» (While You Were Sleeping, 1995)
- «Прынц на Каляды» (A Christmas Prince, 2017)
- «Гэта цудоўнае жыццё» (It’s a Wonderful Life, 1946)
- «Інтуіцыя» (Serendipity, 2001)
- «Хай ідзе снег» (Let It Snow, 2019)
- «Каляды ў заснежанай гасцініцы» (Snowed-Inn Christmas, 2017)
«Апошнія Каляды» (Last Christmas, 2019)
Маладая жанчына працуе эльфам у каляднай краме. Падчас працы яна сустракае загадкавага мужчыну, які змяняе яе жыццё. Фільм з незвычайным сюжэтным паваротам і цудоўнай атмасферай каляднага цуда.
«Чатыры Раства» (Four Christmases, 2008)
Пара вымушана адзначаць Каляды ў чатырох розных дамах, каб сустрэцца з усімі роднымі. Гэта вясёлы і рамантычны фільм пра сямейныя традыцыі і ўзаемаадносіны.
«Пакуль ты спаў» (While You Were Sleeping, 1995)
Самотная жанчына ратуе чалавека і становіцца часткай яго сям’і, пры гэтым яна знаходзіць сваё сапраўднае каханне. Гэта кранальная гісторыя ідэальна ўпісваецца ў святочны настрой.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Якія фільмы стварылі сучасны кінематограф?
Пяць зімовых камедый, якія сагрэюць сваім гумарам
Пяць фільмаў, якія вы павінны паглядзець да канца 2024 года
«Прынц на Каляды» (A Christmas Prince, 2017)
Журналістка адпраўляецца ў невялікае каралеўства, каб падрыхтаваць сенсацыйны матэрыял, але там яна знаходзіць каханне. Гэта класічная калядная казка пра магію кахання.
«Гэта цудоўнае жыццё» (It’s a Wonderful Life, 1946)
Класіка каляднага кіно, але гэта не тыповы рамантычны фільм, як папярэднія ў нашай падборцы. У ім таксама шмат любові, сямейных каштоўнасцяў і каляднай магіі. У фільме расказваецца гісторыя пра чалавека, які страціў надзею.
«Інтуіцыя» (Serendipity, 2001)
Двое незнаёмцаў сустракаюцца ў снежным Нью-Ёрку і пакідаюць сваю будучыню на волю выпадковасці. Гэта рамантычная гісторыя пра лёс і нечаканыя павароты ў жыцці.
«Хай ідзе снег» (Let It Snow, 2019)
Гісторыі падлеткаў, якія перажываюць розныя моманты ў сваім жыцці напярэдадні Калядаў. Гэта лёгкі і святочны фільм пра першае каханне і сяброўства.
«Каляды ў заснежанай гасцініцы» (Snowed-Inn Christmas, 2017)
Два канкурэнты-журналісты захраслі ў невялікім мястэчку перад Калядамі. Гэта гісторыя пра каханне, якое можа з’явіцца ў самых нечаканных абставінах.