Ад дакументальнай дакладнасці да фэнтэзі. Пяць шыкоўных серыялаў пра Другую сусветную

серыял браты па зброі, серыялы пра другую сусветную вайну, серыялы пра вайну, фільмы пра вайну

Гісторыя Другой сусветнай вайны да гэтага часу натхняе кінематаграфістаў на стварэнне захапляльных серыялаў. У цэнтры гэтых гісторый знаходзяцца як героі, якія змагаліся на фронце, так і тых, хто жыў у ценю вайны. 

PALATNO расказвае пра пяць серыялаў пра Другую сусветную вайну.

«‎Браты па зброі» (Band of Brothers)‎

серыял браты па зброі, серыялы пра другую сусветную вайну, серыялы пра вайну, фільмы пра вайну
Кадр з серыялу «Браты па зброі».

Год: 2001

Серыял «Браты па зброі» быў створаны на аснове аднайменнай кнігі гісторыка Стывена Амброўза пры падтрымцы Стывена Спілберга і Тома Хэнкса. Спілберг і Хэнкс разам працавалі над фільмам пра Другую сусветную вайну — «Выратаваць шарагоўца Раяна». Серыял «Браты па зброі» з’яўляецца рэканструкцыяй рэальных падзей, якія адбываліся з салдатамі роты «Ізі» 506-га парашутна-дэсантнага палка амерыканскай арміі падчас Другой сусветнай.

Серыял стаў адным з самых дарагіх серыялаў свайго часу, яго бюджэт склаў больш за 120 мільёнаў долараў.

«Браты па зброі» паказваюць шлях амерыканскіх салдат, якія сталі ўдзельнікамі Другой сусветнай вайны. Іх гісторыя пачынаецца ў 1942 годзе з трэніровак у ваенных лагеры, потым мы бачым іх падчас высадкі ў Нармандыі, у бітвах у Францыі і вызваленні канцлагераў. Кожная серыя засяроджваецца на пэўным этапе вайны і раскрывае лёс асобных салдат роты.

У серыяле выкарыстоўваюць дакументальныя запісы ўспамінаў рэальных шарагоўцаў роты «Ізі».

«Браты па зброі» дагэтуль лічыцца адным з лепшых серыялаў пра Другую сусветную вайну і з’яўляецца прыкладам, як можна спалучыць мастацтва і гісторыю ў кінематографе.

«‎Ціхі акіян»‎ (The Pacific)

ціхі акіян, браты па зброі, серыялы пра другую сусветную вайну, фільмы пра другую сусветную вайну
Кадр з фільму «Ціхі акіян».

Год: 2010

«Ціхі акіян» з’яўляецца духоўным працягам «Братоў па зброі». Яго таксама стваралі пры ўдзеле Стывена Спілберга і Тома Хэнкса. Калі «Браты па зброі» засяроджваліся на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў, то «Ціхі акіян» прысвяцілі баям на ціхаакіянскім тэатры, дзе амерыканцы змагаліся супраць японцаў.

Прадукцыя «Ціхага акіяна» абышлася яшчэ даражэй, чым яго папярэдніка, — у 200 мільёнаў долараў.

Серыял быў заснаваны на ўспамінах трох марскіх пехацінцаў Роберта Лэкі, Юджына Слэджа і Джона Басілонэ. Сюжэт серыялу ахоплівае асноўныя бітвы і ваенныя кампаніі на Ціхім акіяне: бітву за Гуадалканал, бітву за Кэйп Глостэр, бітву за Пелеліў, бітву за Івадзіму і Акінаву. Серыял варта глядзець, бо часцей за ўсё, ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў абмінаецца, але падзеі там былі такім ж важнымі, што і ў Еўропе.

У параўнанні з «Братамі па зброі», у «Ціхім акіяне» больш увагі і акцэнту надалі псіхалагічнаму стану вайскоўцаў і іх эмацыйным траўмаў, якія яны атрымалі на вайне.

«Вайна Фойла‎»‎ (Foyle’s War)

серыял фойла, серыялы пра другую сусветную вайну, серыялы пра вайну
Кадр з фільму «Вайна Фойла».

Год: 2002-2015

Брытанскі дэтэктыўны серыял быў у эфіры доўгія гады і застаецца адным з папулярных кінастужак, якія змаглі аб’яднаць жанр дэтэктыву і гістарычнай драмы. Падзеі ў ім адбываюцца падчас і адразу пасля Другой сусветнай вайны ў Вялікабрытаніі. Усяго ў серыяле 8 сезонаў з 28 эпізодамі.

Асноўная тэма серыялу — расследаванне крымінальных спраў у Вялікабрытаніі падчас Другой сусветнай вайны. Галоўны герой, Крыстафер Фойл, з’яўляецца паліцэйскім інспектарам у Англіі. Ён хоча пайсці на фронт, але яго кваліфікацыя як паліцэйскага аказваецца важнай, бо, нягледзячы на вайну, злачыннасць працягвае жыць. Фойл займаецца расследаваннем складаных злачынстваў, звязаных з вайной: шпіянажу, растраты ваенных рэсурсаў, карупцыі ў ваеннай адміністрацыі і гэтак далей.

Серыял атрымаў высокія ацэнкі ад крытыкаў, намінаваны на прэстыжныя прэміі, а гледачамі быў успрыняты як адзін з самых якасных дэтэктыўных серыялаў у гісторыі брытанскага тэлебачання.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Мастацтва на шлемах. Як і чаму амерыканцы малявалі на касках падчас В’етнамскай вайны

 

Росквіт і падзенне Трэцяга Рэйха на дзесяці фотаздымках

 

Стэрэатыпы пра нямецкую акупацыю Беларусі падчас Другой сусветнай вайны


«‎Чалавек у высокім замку»‎ (The Man in the High Castle)

серыял чалавек у вялікім замку, серыялы пра вайну, серыялы пра другую сусветную вайну
Кадр з серыялу «Чалавек у высокім замку».

Год: 2015-2019

Адзіны фантастычны серыял у нашай падборцы, але яго нельга абмінуць увагай. Серыял заснаваны на аднайменным рамане Філіпа Дзіка. У ім расказваецца альтэрнатыўная гісторыя, у якой нацысцкая Германія і Японія перамаглі ў Другой сусветнай вайне і падзялілі свет на сферы ўплыву.

Падзеі серыялу адбываюцца ў 1962 годзе ў ЗША. Усходнія штаты знаходзяцца пад кантролем нацысцкага Рэйху, а заходняе ўзбярэжжа акупанавае японскай імперыяй. У цэнтральнай частцы ЗША знаходзіцца нейтральная зона, які амаль не кантралюецца ні Японіяй, ні Германіяй. Сюжэт засяроджваецца на групе людзей, чые лёсы пераплятаюцца з-за загадкавай асобы пад імем Чалавек у высокім замку. Гэты чалавек распаўсюджвае серыю забароненых фільмаў, у якой паказана, што саюзнікі перамаглі ў вайне. Фільмы натхняюць людзей на супраціў і даюць надзею на тое, што можа існаваць і іншы свет.

«Нашы маці, нашы бацькі‎» (Unsere Mütter, unsere Väter)‎

серыял нашы маці нашы бацькі, серыял пра вайну, серыялы пра другую сусветную вайну
Кадр з серыялу «Нашы маці, нашы бацькі».

Год: 2013

Трохсерыйны нямецкі серыял расказвае пра лёсы пяці сяброў у часы Другой сусветнай вайны. Ён стаў адным з найбольш значных праектаў нямецкага тэлебачання, бо прапанаваў крытычны і эмацыйны погляд на падзеі вайны з боку саміх немцаў.

Гісторыя серыялу пачынаецца ў Берліне ў 1941 годзе. Пяць маладых людзей сустракаюцца, каб развітацца перад пачаткам вайны. Яны абяцаюць зноў сустрэцца пасля вайны. У кожнага з іх розныя спадзяванні, мары і перакананні, але вайна істотна змяняе іх жыцці, светапогляд і ўзаемаадносіны.

Вярнуцца ўгару