
PALATNO расказвае пра тое, як нашы продкі называлі спадніцу.
Спадніца супраць андарака і юбкі
Найбольш распаўсюджанай назвай спадніцы была ўласна спадніца. Гэта слова ведалі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, у некаторых рэгіёнах яго выкарыстоўвалі нароўні з іншымі.
Другой па распаўсюджанасці назвай спадніцы быў андарак. Гэтым словам карысталіся на Гродзеншчыне, Брэстчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне і ў цэнтральнай Беларусі. На Віцебшчыне таксама выкарыстоўвалі слова андарак для апісання спадніцы, аднак больш выкарыстоўвалі словы «спадніца» і «юбка».
А яшчэ беларусы называлі спадніцу юбка. Гэта слова было распаўсюджана па цэнтры Беларусі з поўначы на поўдзень. Найбольш — на Віцебшчыне.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Радуга, тэнча ці цмок? Як па-беларуску будзе правільна называць вясёлку?
Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны
Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота
Саян, саматканка, даматкан, парцяк, летнік
Ля Пінска і Лунінца выкарыстоўвалі разам са спадніцай слова даматкан. Гэта слова зафіксавана толькі на Палессі і нідзе больш у Беларусі. Таксама на Палессі было яшчэ адно слова, якое нідзе больш на беларускай тэрыторыі не фіксавалася, — гэта летнік. Слова «летнік» было зафіксавана ля Лельчыцаў і Нароўлі.
У цэнтральна-паўднёвай частцы Беларусі (Любань, Тураў, Жыткавічы), а таксама на ўсходзе краіны было таксама распаўсюджана слова саян. Яшчэ адным цікавым рэгіянальным словам для цэнтральна-паўднёвай часткі Беларусі было парцяк.
Ля Дрыбіна, Чавусаў і Чэрыкава спадніцу называлі саматканкай. Гэтае ж слова было распаўсюджана на Віцебшчыне, у раёне Обаля і Шуміліна.