Натхненне

Як называюць Каляды ў розных кутках Беларусі?


Як называюць Каляды ў розных кутках Беларусі?

PALATNO расказвае, як Каляды называлі і называюць у розных кутках Беларусі.

Каляды ці Коляды

Па ўсёй тэрыторыі Беларусі самай папулярнай назвай свята з’яўляецца Каляды: гэтай назвай карысталіся ў паўночных кутках беларускай зямлі і нават на Палессі.

Аднак цікавае адбываецца ў заходняй і паўднёвай частцы Беларусі. Там замест слова Каляды найбольш часта карысталіся слова Коляды (націск на першы склад). Слова Коляды найбольш распаўсюджана на тэрыторыі цалкам Гродзенскай вобласці, паўночна-усходняй частцы Брэсцкай вобласці і на заходняй частцы Гомельскай вобласці.

Раждзяство, ражаство, раздво

Хоць Каляды найбольш распаўсюджанае слова для апісання гэтага свята, усё роўна ёсць рэгіянальныя адрозненні.

Напрыклад, на Магілёўшчыне разам з Калядамі карысталіся словамі Раждяство. Часцяком яго выкарыстоўвалі на Віцебшчыне — часцей за ўсё на памежных з Расіяй тэрыторыях. Раждяство таксама выкарыстоўвалі на Гомельшчыне, бліжэй да самага абласнога цэнтра.

На Віцебшчыне, Гомельшчыне і Магілёўшчыне таксама дастатковай папулярнасцю карысталася слова Ражаство. Вельмі рэдка, але яно сустракалася ля Брэста.

Яшчэ адно слова — Раздво — рэдка сустракаецца па ўсёй беларускай зямлі. Яго зафіксавалі ля Брэста, на Магілёўшчыне, Міншчыне, Віцебшчыне, Гродзеншчыне і Гомельшчыне.